У план прыватызацыі на 2012 год увайшло 19 стратэгічных прадпрыемстваў, паведаміў на
У план увайшлі ў асноўным прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці і канцэрна «Белнафтахім».
Балансавы кошт стратэгічных прадпрыемстваў, паведаміў Кузняцоў, складае прыкладна 7 трлн. рублёў.«Але гэта не іх рыначная цана, будзе зроблена рыначная ацэнка», — падкрэсліў ён. Паводле яго слоў, менавіта ад продажу гэтых прадпрыемстваў плануецца выручыць 2,5 млрд. долараў.
Кузняцоў адзначыў, што «рашэнне аб продажы стратэгічных прадпрыемстваў прымае прэзідэнт» — для астатніх фарміруецца трохгадовы план прыватызацыі.
Як сказала начальнік упраўлення ўліку і распараджэння акцыямі фонду дзяржаўнай маёмасці Дзяржкаммаёмасці Ганна Карніевіч, «гэта не канчатковы спіс і ён, магчыма, яшчэ будзе карэкціравацца», а ў спіс увайшлі «высокаліквідныя прадпрыемствы».
Кузняцоў паведаміў, што, да прыкладу, у спіс пакуль не ўвайшоў Гомельскі хімічны завод, а «інвестар ёсць, і мы, магчыма, прымем рашэнне аб правядзенні конкурсу».
У спіс не ўвайшло СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» (МТС).«Мы чакаем пакупніка, і ў нас ёсць надзея, што мы гэтую кампанію прададзім», — сказаў Кузняцоў. «Мы ніколі не спынялі работу па „МТС“, вядзем перамовы і сустрэчы з інвестарамі, ёсць ахвотныя, і іх не адзін і не два», — адзначыў ён. Пры гэтым ён паведаміў, што кошт дзяржпакета акцый не змяняецца і складае 1 млрд. рублёў. На думку кіраўніка ведамства, продажу ў мінулым годзе «перашкодзіла эканамічная сітуацыя, калі