Паводле звестак апошняга перапісу насельніцтва, які прайшоў у 2010 годзе, у Расійскай Федэрацыі жывуць 512 тысяч беларусаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік федэральнай
За дзесяць гадоў дагэтуль, дадаў ён, беларусаў было ў Расіі 832 тысячы, а дваццаць гадоў таму — 1,2 мільёна.«Калі так і далей пойдзе, беларуская самаідэнтыфікацыя ў Расіі знікне, — канстатаваў ён. — І гэта не толькі праблема беларусаў, якія жывуць у Расіі, але і праблема беларускіх уладаў. Каб адчуваць сябе
На думку Казакова, у Беларусі павінна быць дзяржаўная праграма падтрымкі дыяспары, павінны быць дзяржінстытуты, чыя дзейнасць была б на гэта скіраваная. «Дзякуй Богу, урад Беларусі пачынае сёлета будаўніцтва „Беларускага дома“ ў Маскве, — паведаміў кіраўнік
Паводле слоў Казакова,
арганізацыі беларускай дыяспары працуюць на самадзейным узроўні.Ён упэўнены, што беларуская дзяржава павінна праяўляць увагу да сваіх суайчыннікаў: «Дапамагаць так, як немцы, ізраільцяне, палякі дапамагаюць сваім. Прычым гэта не толькі фінансавая (хаця і гэта неабходна), але і этнакультурная дапамога, тым больш што ў Расіі існуюць законы, якія даюць магчымасці для такой працы».