Сірыйская армія ў пятніцу аднавіла артылерыйскі абстрэл горада Хомса, суніцкія кварталы якога з’яўляюцца апорай ўзброеных праціўнікаў дзеючага рэжыму.

Толькі за пятніцу былі забітыя не менш за 40 удзельнікаў антыўрадавых акцый.

Па словах апазіцыйных лідараў, гэтая атака стала самай магутнай за апошнія два тыдні.

Тым часам апаненты рэжыму Асада правялі ў некалькіх гарадах краіны дэманстрацыі «у падтрымку народнага супраціву», якія, па іх словах, прымаюць ўсё больш шырокія маштабы.

Супраць рэжыму Башара Асада пратэставалі і ў Каіры. Тысячы людзей, у тым ліку — тыя, што жывуць у Егіпце сірыйцы, правялі маніфестацыю ў сірыйскага пасольства і запатрабавалі ад егіпецкіх уладаў выслаць з краіны сірыйскага пасла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?