Сталі вядомыя першыя вынікі хімічнай экспертызы рэчываў, канфіскаваных ноччу на 17 лютага ў маладой расіянкі, якая перасякалалітоўска-беларускую мяжу і была затрымана ў пункце пропуску «Катлоўка» на тэрыторыі Беларусі.
Як паведаміў памочнік начальніка Смаргонскай памежнай групы Аляксандр Колабаў, экспертыза паказала, што знойдзенае ў жыхаркі Пскоўскай вобласці рэчыва белага колеру з’яўляецца какаінам. Кошт наркатычнага тавару ўстанаўліваецца.
Нагадаем, 16 лютага каля 23.00 у пункце пропуску «Катлоўка» памежным нарадам сумесна з супрацоўнікам Ашмянскай мытні была затрымана
Падчас спецнадгляду высветлілася, што на целе затрыманай скотчам прымацаваны 23 пакеты (адзін пакет з таблеткамі з лагатыпам «Міцубішы» вагой каля 322 г і 22 пакеты з парашком белага колеру агульнай вагой каля 4.066,7 г). Таблеткі і парашок былі канфіскаваны супрацоўнікамі Ашмянскай мытні для экспертызы. Паводле папярэдняй інфармацыі, таблеткі могуць з’яўляцца псіхатропным рэчывам.