Знакаміты нямецкі трэнер Ота Рехагель стане галоўным трэнерам «Герты», паведамляе AP cо спасылкай на нямецкія СМІ.

Аб прызначэнні 73-гадовага спецыяліста будзе абвешчана сёння пасля хатняга матчу берлінцаў з дортмундскай «Барусіяй». «Герта» займае 15-е месца ў бундэслізе. Яе ранейшы трэнер Міхаэль Скібэ быў звольнены ў мінулую нядзелю.

Ота Рэхагель праславіўся тым, што ў сезоне 1996—1997 гг. вывеў «Кайзерслаўтэрн» з другой бундэслігі. а наступны год наогул заваяваў з клубам тытул чэмпіёна Нямеччыны.

У 2001 г. Рэхагель узначаліў зборную Грэцыі, усталяваў у ёй жалезны парадак і прывёў каманду да залатых медалёў Еўра-2004 (тады футбол, які вызнавалі грэкі, некаторыя назвалі антыфутболам). У 2010 г. пакінуў пасаду галоўнага трэнера Грэцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?