Па заходняй палове краіны пройдзе невялікі снег, чакаецца слабая завея. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, днём парывісты, па паўночным захадзе — месцамі да моцнага.

Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 10–16 градусаў, ва ўсходніх раёнах месцамі будзе 20–24 градусы марозу.

Днём чакаецца ад мінус 5 да мінус 10 градусаў. Па захадзе ноччу будзе мінус 4 — мінус 9, днём — ад нуля да мінус 4 градусаў.

20 лютага на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца снег, месцамі завіруха і ўзмацненне ветру да 15–17 метраў у секунду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?