Актывісты кампаніі «Гавары праўду!» збіраюць подпісы пад адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі аб пераглядзе планаў будаўніцтва кітайскага тэхнапарка ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці,пра гэта паведаміў намеснік старшыні кампаніі Андрэй Дзмітрыеў.
18 лютага прадстаўнікі «Гавары праўду!» узялі ўдзел у сходзе жыхароў таварыства «Сузор’е», на якім прысутнічала прыблізна 50 чалавек.«Мы растлумачылі сітуацыю вакол будаўніцтва тэхнапарка, прапанавалі падпісацца пад адозвай да прэзідэнта з заклікам не падпісваць указ аб будаўніцтве на тэрыторыі Смалявіцкага раёна», — сказаў Дзмітрыеў.
Ён паведаміў, што пад лістом паставілі подпісы ўжо прыкладна 500 чалавек.
«Сходы жыхароў раёна працягваюць праходзіць. Думаю, пад лістом падпішуцца некалькі тысяч чалавек»,— адзначыў намеснік старшыні «Гавары праўду!».
Дзмітрыеў падкрэсліў, што пад зваротам прапануецца падпісацца не толькі жыхарам Смалявіцкага раёна, але ўсім грамадзянам Беларусі. «У такіх пытаннях неабходна кансалідацыя ўсяго грамадства, каб паставіць заслону непрадуманым дзеянням уладаў. Бо пакуль улады не азнаёмілі насельніцтва з абгрунтаваннем праекта, з заключэннем экалагічных арганізацый аб магчымых наступствах для навакольнага асяроддзя будаўніцтва тэхнапарка ў прыродаахоўнай зоне», — адзначыў ён.
У Адміністрацыю прэзідэнта ліст будзе накіраваны, як мяркуецца, на наступным тыдні. «Мы хочам дамагчыся найхутчэйшай арганізацыі шырокай грамадскай дыскусіі, якая наладжвалася б не толькі дзеля размовы, але і завяршылася галасаваннем жыхароў раёна», — сказаў Дзмітрыеў.
Як раней перадавалася, у снежні абедзве палаты беларускага парламента ратыфікавалі пагадненне паміж урадамі Беларусі і Кітая аб