Па-першае, неграмадзянаў краіны менш, чым многія думаюць: усяго 290 тысяч, паводле апошняга перапісу.

Па-другое, гэтыя

неграмадзяне маюць тыя самыя правы, што і грамадзяне, акрамя адзінага — права галасаваць.
Яны карыстаюцца тымі самымі правамі на ахову здароўя і сацыяльную абарону, напрыклад. Яны таксама маюць магчымасць свабодна перамяшчацца ў межах Еўрасаюза, як і грамадзяне.

Па-трэцяе,

яны маюць лёгкую магчымасць атрымаць грамадзянства.
Для гэтага досыць здаць экзамен на веданне латышскай мовы і гісторыі, а таксама прынесці прысягу на вернасць Латвіі.

Па-чацвертае,

трэба патлумачыць, чаму ўвогуле неграмадзяне з’явіліся.
Па стане на 1989 год у Латвіі заставалася ўсяго 52% латышоў. Яшчэ некалькі гадоў савецкай улады, і латышы аказаліся б меншасцю ва ўласнай краіне. Працэсы міграцыі не былі спантаннымі, як нічога ў цэнтралізаваным Савецкім Саюзе не было спантанным.
Улады СССР разлічвалі зрабіць латышоў меншасцю, каб разарваць ланцуг трох нядаўна далучаных балтыйскіх рэспублік.
Таму быў прыняты план паскоранай індустрыялізацыі Латвіі. У краіне будавалі шматлікія прамысловыя прадпрыемствы, а працаваць на іх вербавалі сялянскую моладзь з памежных рэгіёнаў Расіі.
Доля расейцаў у насельніцтве Латвіі вырасла з 9% у 1935 годзе, да 27% у 1959 годзе.
Гэта была звычайная палітыка каланізацыі.
Каб застрахавацца ад палітычнай нестабільнасці, незалежніцкі рух Латвіі вырашыў, што грамадзянства краіны новай незалежнай краіны атрымаюць спачатку толькі грамадзяне па стане на 1940 год і іх нашчадкі.
Г.зн. лінію падзелу праводзілі не па нацыянальнай прыкмеце, а па грамадзянскай. Латышы лічылі далучэнне краіны да СССР акупацыяй.
Т.зв. неграмадзяне атрымалі магчымасць здаць экзамен на грамадзянства пасля пераходнага перыяду.
Гэтым правам скарысталіся 134 тысячы чалавек.

За 20 гадоў незалежнасці доля латышоў у насельніцтве вырасла з 52 да 62%. Варта адзначыць, што за той жа час доля беларусаў у Беларусі вырасла з 77 да 84%.

Расія палітызуе пытанне «неграмадзянаў» пераважна ва ўнутрыпалітычных мэтах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?