У пятай агульнанацыянальнай дыктоўцы ў Бярозаўцы, што на Лідчыне, узялі ўдзел 12 чалавек. Для дыктоўкі быў абраны верш Максіма Танка «Родная мова».

Кіраўнік лідзкай гарадзкой арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, Станіслаў Суднік, адзначыў, што дыктоўка адбылася, як і заўсёды, ва ўрачыстай атмасфэры. Яе пісалі ў гарадзкой бібліятэцы палацу культуры.

Паводле Судніка, для напісаньня дыктоўкі ТБМ рэкамэндавала два тэксты: Максіма Танка і Янкі Купалы. З нагоды таго, што сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэньня Максіма Танка, і быў абраны ягоны верш «Родная мова». 19 лютага напісаньне дыктоўкі адбудзецца ў раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы ў Лідзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?