Знешнепалітычнае ведамства Расіі заяўляе, што Рыга праігнаравала свае міжнародныя абавязацельствы, адмовіўшыся даць дэлегацыі Грамадскай палаты Расіі статус назіральнікаў на рэферэндуме, на якім вырашалася пытанне аб прадастаўленні расійскай мове статусу другой дзяржаўнай, перадае РІА Новості.

Агенцтва прыводзіць словы афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расіі Аляксандра Лукашэвіча, які сказаў, што вынікі рэферэндуму аб наданні статусу дзяржаўнага расійскай мове ў Латвіі далёка не ў поўнай меры адлюстроўваюць настроі ў краіне з-за таго, што права на выказванне свайго меркавання былі пазбаўленыя 319000 чалавек, так званых «неграмадзян».

Неграмадзяне — людзі, якія пастаянна пражываюць у Латвіі, але абмежаваныя ў правах, у тым ліку не маюць права галасаваць на агульнадзяржаўных выбарах і рэферэндумах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?