У заключным дамашнім матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» прайграла лідару сезона чэлябінскаму «Трактару» — 3:5 (2:0, 1:4, 0:1).

У «Дынама» шайбы закінулі: Тэему Лайне (8.13, пас — Лукаш Краічак), Дзмітрый Мялешка (10/1, пас — Джэф Плат), Шарль Лінгле (33.06, асістэнты — Даніэль Корса, Лукаш Краічак);

Пасля 52 гульняў «Дынама» з 81 ачком займае другое месца ў дывізіёне Тарасава, чацвёртае — у Заходняй канферэнцыі і дзесятае — у агульнай табліцы (21 перамога ў асноўны час і 6 па булітах, 19 паражэнняў у асноўны час, 3 у авертайме і 3 па булітах, розніца шайбаў 150–139).

Заключныя матчы рэгулярнага першынства беларускі клуб правядзе 22 і 24 лютага:
ў Ніжнім Ноўгарадзе супраць «Тарпеда» і ў Маскве супраць «Дынама».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?