Сярэдняя цана на расійскі газ для Беларусі ў 2011 годзе ў параўнанні з 2010 годам узрасла на 41,5% і склала 265 даляраў за тысячу кубаметраў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Паводле звестак камітэта, за мінулы год Беларусь імпартавала 20 млрд. кубаметраў газу. У параўнанні з 2010 годам імпарт расійскага газу скараціўся на 7,3%.

Як паведамлялася раней, у канцы лістапада 2011 года «Газпром» купіў 50% акцый «Белтрансгаза» за 2,5 млрд. даляраў, давёўшы сваю долю ў прадпрыемстве да 100%. Узамен Беларусь атрымала скідку на газ сёлета і падпісала кантракт на пастаўкі газу ў 2012–2014 гадах. Сярэднегадавая цана газу ў 2012 годзе складзе 165,6 даляра за тысячу кубаметраў. Пры гэтым «Газпром» прыняў рашэнне перайменаваць кампанію «Белтрансгаз» у «Газпром трансгаз Беларусь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?