Сяргей Амельянчук падпісаў кантракт з футбольным клубам «Том» (Расія) да мая 2013 года і заўтра адправіцца са сваёй новай камандай у Турцыю.

Нагадаем, што апошнім часам гулец зборнай Беларусі трэніраваўся разам з мінскім «Дынама», а ў мінулым сезоне абараняў колеры грозненскага «Церака». За «Том» выступае беларус Сяргей Сасноўскі.

«Том» займае 16-ы радок у чэмпіянаце Расіі і ўвесну возьме ўдзел у турніры камандаў за 9-16-я месцы, як і «Крылы Саветаў», у якія перайшоў Аляксандр Глеб.

Першынство адновіцца ў пачатку сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?