На чэмпіянаце сьвету па лыжных відах спорту, што праходзіць у японскім Сапара, 19-цігадовы Леанід Карніенка заняў другое месца ў гонцы на 15 кілямэтраў з разьдзельным стартам (каньковы ход) — 36.25,8. Першым фінішаваў нарвэжац Ларс Бэргер (35.50,0.).

Астатнія нашы землякі аселі на наступных пазыцыях: Сяргей Далідовіч — на 15-й (37.23,9), Аляксандар Лазуткін — на 53-й (39.03,7) і Аляксей Іваноў — на 77-й (40.06,7).

Посьпех Карніенкі — найлепшы ў гісторыі беларускага спорту. Дагэтуль найлепшым вынікам былі шостае месца Сяргее Далідовіча (2005) і Алены Сінькевіч (1999).

Л. Карніенка нарадзіўся ў Клімавічах (Магілёўская вобл.), тамсама і стаў займацца лыжамі, потым працягнуў адукацыю ў магілёўскай вучэльні алімпійскай рэзэрвы. З восені 2006 г. жыве ў Менску.

На чэмпіянаце сьвету 2 сакавіка пройдзе мужчынская эстафэта, дзеля выступленьня ў якой і бралі Карніенку на Хакайда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0