На сустрэчу з прэзідэнтам Расіі запрошаныя каля дзясятка палітыкаў, сярод іх — сустаршыні Партыі народнай свабоды Барыс Нямцоў і Уладзімір Рыжкоў, лідар «Левага фронту» Сяргей Удальцоў, лідар партыі «Народны саюз» Сяргей Бабурын, кіраўнік экалагічнага руху «Зялёныя» Анатоль Панфілаў і іншыя.

Чакаецца, што будуць абмяркоўвацца перспэктывы палітычных рэформаў у Расіі. Барыс Нямцоў заявіў напярэдадні сустрэчы, што мае намер нагадаць прэідэнту аб патрабаваннях удзельнікаў нядаўніх мітынгаў пад лозунгам «За сумленныя выбары».

Сяргей Удальцоў заявіў, што прапануе Дзмітрыю Мядзведзеву перанесці прэзідэнцкія выбары на год, бо ў цяперашніх умовах галасаванне не будзе легітымным, бо праводзіцца па заканадаўстве, якое дыскрымінуе апазіцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?