У Ліхтэнштэйне шырока абмяркоўваецца народная ініцыятыва, паводле якой князь можа страціць права вета — адно з нямногіх палітычных паўнамоцтваў манарха, паведамляе газета 20 Minuten, якая называе тое, што адбываецца «ліхтэнштейнскай вясной».

У канстытуцыі краіны за манархам замацавана права накладаць вета на законы, а таксама ўводзіць санкцыі.

Князь павінен зацвярджаць усе рашэнні, якія прымаюцца ў краіне.
Аднак аўтары народнай ініцыятывы з назвай «Галасуй ЗА, каб з тваім голасам лічыліся» патрабуюць, каб законы маглі прымацца без ўхвалення княскім домам.

У панядзелак народную ініцыятыву асцярожна пракаментаваў кіраўнік урада Ліхтэнштэйна Клаўс Чучэр, які выказаў надзею на тое, што «абмеркаванне гэтага пытання будзе змястоўным». Адказваючы на ​​пытанне пра тое, ці магчымая ў краіне рэвалюцыя і «ліхтэнштэйнская вясна», Чучэр сказаў, што лічыць такі паварот малаверагодным.

«Мы зараз перажываем нешта накшталт вясны… Гэта пытанне пераемнасці дзяржаўнай улады», — адзначыў пры гэтым Чучэр. Ён таксама падкрэсліў, што пад пагрозай будзе «дуальнасць суверэнітэту», пры якім у краіне пануе і народ, і князь.

Як нагадвае выданне, спадкаемны князь Алаіз збіраўся выкарыстаць права вета мінулай восенню падчас абмеркавання пытання пра легалізацыю абортаў. Князь матываваў сваё рашэнне тым, што такая ініцыятыва патрабуе занадта радыкальных змяненняў у законах краіны, якія не ўлічылі аўтары ініцыятывы. Аднак 52% грамадзян прагаласавалі супраць дазволу абортаў, і князю не давялося накладаць вета на закон.

У княскім доме заявілі, што ініцыятыва пацягне за сабой змену канстытуцыйнага ладу краіны і адмову ад манархіі.

У 2003 годзе дыскусіі аб захаванні або адмове ад манархіі скончыліся пасля таго, як 64,3% грамадзян заявілі аб сваім даверы княскаму дому і князю Хансу-Адаму ІІ, які ў 2004 г. перадаў паўнамоцтвы па штодзённым кіраўніцтве краінай свайму сыну Алаізу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?