Некалькі крыніц пацвердзілі БелаПАН інфармацыю аб тым, што праводзіцца праверка вынікаў галасавання ў фінале «Еўрафэсту».
Нагадаем, 16 лютага партал Tut.by паведаміў аб тым, што
Як паведаміў лідар гурту Litesound Дзмітрый Каракін, паводле яго інфармацыі,
камісія сапраўды працуе, але яе склад «засакрэчаны, каб пазбегнуць карупцыйных дзеянняў з боку зацікаўленых людзей».
«Да мяне таксама дайшла інфармацыя, што па выніках галасавання гледачоў мы перамаглі», — сказаў Каракін. Цяпер гурт чакае афіцыйных вынікаў праверкі.
Члены камісіі таксама гутараць з прадстаўнікамі журы конкурсу.
Адзін з суддзяў, спявак Аляксей Хлястоў, расказаў БелаПАН, што падчас такой размовы ў яго, напрыклад, пацікавіліся меркаваннем аб усіх фіналістах і спыталі, якія ацэнкі ён паставіў кожнаму канкурсанту.«Я спакойна сказаў, што дазваляю публікаваць свой бюлетэнь, каб людзі бачылі, якія ацэнкі я паставіў», — сказаў спявак. Разам з тым ён не стаў паведамляць, кім менавіта былі яго суразмоўцы, пацвердзіўшы толькі, што гэта былі члены камісіі.
Між тым у самой Белтэлерадыёкампаніі працягваюць настойваць на тым,
што не ведаюць аб існаванніВыканаўчы прадзюсер тэлеканала «Беларусь 1» Дзмітрый Баранаў заявіў, што ў яго няма інфармацыі аб правядзенні праверкі.якой-небудзь камісіі.
«Тое, што цяпер адбываецца, — усё на ўзроўні чутак і домыслаў. У нас няма ніводнай паперы, ніводнага ліста, ніякай уваходзячай дакументацыі наконт гэтага», — сказаў Баранаў.
У
Раней кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі абяцала, што на працягу некалькіх дзён пасля правядзення фіналу конкурсу будуць апублікаваны вынікі тэлефоннага галасавання, аднак гэта не зроблена.
Нагадаем, па выніках фіналу «Еўрафэсту», які адбыўся 14 лютага, было аб’яўлена, што Беларусь на