Праваслаўныя Брэста не будуць выступаць за адмену выступу Санкт-Пецярбургскага тэатра «Рок-опера» з пастаноўкай «Ісус Хрыстос — суперзорка». Аб гэтым паведамляецца на сайце прыхода Святога Хрыстова Нараджэння Брэста. У гэтым абласным цэнтры спектакль адбудзецца 29 лютага.

У сваім звароце рэдакцыя сайта прыхода крытыкуе дзеянні тых «радыкалаў з праваслаўнага асяроддзя», хто падняў «хвалю кампаніі забароны пастаноўкі ў Беларусі»:

«Гэтыя людзі вядомыя сваёй няспыннай барацьбой з цяперашнімі нацыянальнымі пашпартамі, ідэнтыфікацыйнымі нумарамі падаткаплатніка (ІПП) і іншымі падобнага роду адыёзнымі акцыямі, якія ў вачах свецкіх людзей сур’ёзна дыскрэдытуюць вобраз праваслаўнай царквы.
Часцей за ўсё іх аргументы эмацыйныя, а паводзіны носіць скрытыя і відавочныя пагрозы ў дачыненні да тых, на каго яны аказваюць ціск.
Пад такі ціск трапіў шэраг духавенства (настаяцеляў брэсцкіх храмаў) і епархіяльнае кіраўніцтва.
Прыходзілі гэтыя людзі і да нашага настаяцеля. Але разумення і падтрымкі сваім дзеянням яны не знайшлі.
Сутнасць іх патрабаванняў у тым, каб ад імя Брэсцкай епархіі звярнуцца да свецкіх уладаў з патрабаваннем (!) забараніць паказ згаданай рок-оперы ў Брэсце. Але калі ў Магілёве і Гомелі абласныя адміністрацыі пайшлі на саступкі, то ў Брэсце аблвыканкам не схільны патураць радыкалам з праваслаўнага асяроддзя і нагадвае аб свецкім характары беларускага грамадства, аддзяленні царквы ад дзяржавы, аб праве няверуючых людзей мець іншыя перакананні і глядзець спектаклі, якія ім па гусце.
Тым больш што ніхто праваслаўных не гоніць сілай на гэты спектакль і не прымушае яго глядзець.
«Не падабаецца — не купляйце білеты і не глядзіце».
І нам уяўляецца такая пазіцыя цалкам зразумелай».

Пры гэтым правасаўны сайт не абараняе оперу. Наадварот, ён адзначае, што трактаванне Евангелля аўтарамі рок-оперы «для праваслаўных вернікаў… мякка кажучы, непрымальнае»: «Гэта выкладанне падзей, апісаных у Евангеллі, але так, як яго зразумелі аўтары мюзікла. ​​А зразумелі яны іх вельмі своеасабліва. паўторымся — яны няверуючыя. Адсюль непазбежны канфлікт паміж традыцыйнай для большасці хрысціянскіх канфесій трактоўкай Евангельскіх падзей і лібрэта рок-оперы».

«Разам з тым, — гаворыцца ў паведамленні, — у

гады СССР і атэістычнай прапаганды рок-опера «Ісус Хрыстос — суперзорка» стала тым спускавым кручком, націснуўшы на які людзі пачалі сур’ёзна цікавіцца першакрыніцай — Евангеллем, і многія з іх, у канчатковым выніку, прыйшлі да Бога».

Адзначым, што першымі выказалі сваю незадаволенасць пастаноўкай праваслаўныя Магілёва. Каля 500 подпісаў было накіравана старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятру Рудніку пад зваротам адмяніць у Магілёве выступленне Санкт-Пецярбургскага тэатра «Рок-опера» з пастаноўкай «Ісус Хрыстос — суперзорка». У выніку рок-оперы магілёўцы не ўбачаць, а следам аб адмене прадстаўлення ў Гомелі папрасіла Гомельская епархія БПЦ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?