Аляксандр Глеб, што ў пятніцу падпісаў кантракт з самарскімі «Крыламі Саветаў», выйшаў у асноўным складзе супраць аматарскага клуба ВХК (Галандыя, Д4) і адзначыўся двума галявымі пасамі (3:0).

Акрамя яго таксама ў аснову патрапілі цэнтральны абаронца Дзмітрый Верхаўцоў і галкіпер Сяргей Верамко. У складзе самарскай каманды ёсць яшчэ два беларусы — левы абаронца Дзмітрый Молаш і форвард Сяргей Карніленка, які ў гэтай гульні не прымаў удзелу з-за невялікага пашкоджання.

Глеб згуляў да 57-й хвіліны і пасадзейнічаў першаму і другому галам каманды (на 31-й і 46-й хвілінах). Трэці гол «Крылы» забілі пасля сыходу Аляксандра з поля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?