Ён нарадзіўся ў Мінску ў 1938 г. Вучыўся ў Даўгаўпілсе, дзе скончыў школу ваеннай авіяцыі па спецыяльнасці радыёінжынер. Працаваў у Рызе, у 1970-м стаў дырэктарам Рэспубліканскага інфармацыйна-вылічыльнага цэнтра Дзяржкамітэта сельгастэхнікі, які ачольваў 25 гадоў.
Леанід Курдзюмаў быў дэпутатам латвійскага парламента, дэпутатам Рыжскай думы, дзе ўзначальваў камітэт па сацыяльных справах.