Збег абставінаў прывёў да гібелі мужчыны. Няшчасны выпадак адбыўся яшчэ ў мінулы чацвер. Пра яго дэталі вядома не шмат: пасажыр адкрыў дзверы аўтобуса і вываліўся на праезную частку. Гэта здарэнне было класіфікавана як ДТЗ. Сёння прэс-служба УДАІ МУС паведамляе аб тым, што мужчына памёр у бальніцы.

Няшчасны выпадак, які прывёў да трагедыі, адбыўся 16 лютага. «Каля 5:50 па Маладзечне рухаўся аўтобус МАЗ, — распавялі ў УДАІ МУС. — Адзін з пасажыраў, 55-гадовы мясцовы жыхар, падчас руху самавольна адчыніў дзверы аўтобуса. У наступны момант ён выпаў з салона на праезную частку. Якая дакладная прычына яго падзення, высвятляць следчыя».

Пасажыр моцна пацярпеў — са шматлікімі траўмамі яго даставілі ў Маладзечанскую раённую бальніцу. А ўчора раніцай мужчына памёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?