У спіс e-mail’аў, уключаных у спам-рассылку, увайшоў шэраг адрасоў са спісу інтэрнэт-рассылкі БХД. «Ваш еmail знаходзіцца на сайце http://bchd.info/ — з гэтай прычыны вы ўключаныя ў гэтую рассылку навін», — адзначаецца ў паведамленні.

Якім чынам адрасы са спісу інтэрнэт-рассылкі БХД трапілі да ІП Мікалая Селівончыка, невядома. У выпадку, калі факты спаму ад імя БХД паўторацца, аргкамітэт Беларускай хрысціянскай дэмакратыі будзе вымушаны зрабіць адпаведныя захады.

Нагадаем, што ўсе сайты БХД 17 лютага падвергліся DDOS-атацы і былі заблакаваныя ўвесь дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?