Жахлівы выпадак здарыўся на днях у Мінску. 30-гадовая жанчына выкінулася з акна ўласнай кватэры на дзявятым паверсе. Здарэнне адбылося ў адным са спальных раёнаў.

Жанчына загінула на месцы і асіраціла двух дзетак: 7-гадовага хлопчыка і 3-гадовую дзяўчынку, якая падчас самагубства маці гулялася ў пакоі.

Паводле слоў блізкіх, прычынай самагубства маглі быць фінансавыя праблемы сям’і, запазычанасці па крэдытах, а таксама праблемы з алкаголем. Апрача таго, нейкі час таму жанчына развялася са сваім мужам, хаця яны і працягвалі жыць разам.

Аднак самагубства маці і жонкі ня стала для сям’і заканчэннем трагедыі.
У дзень пахавання труну прывезлі ў кватэру да сваячкі жанчыны на трэцім паверсе таго ж шматпавярховіка. З целам жадалі развітацца родныя.
Падчас жалобнай цырымоніі мужчына нечакана кінуўся да акна і скочыў з трэцяга паверху.
На месца здарэння імгненна прыбыла «хуткая».
Мужчына са шматлікімі траўмамі трапіў у шпіталь і знаходзіцца на гэты момант у рэанімацыі.

Паведамляецца таксама, што ў яго два месяцы таму памёр бацька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?