Цэнтр даследавання генацыду і супраціву жыхароў Літвы публічна апублікаваў падрабязны спіс былых рэзервовых служачых КДБ. У ім — 238 прозвішчаў.

«Мы змясцілі ўсё, што знайшлі», — сказала BNS гендырэктар Цэнтра даследавання генацыду жыхароў і супраціву ў Літве Бірутэ Бураўскайтэ.

У інтэрнэце можна знайсці і справы часткі былых служачых КДБ. Па словах Бураўскайтэ,

у будучыні ў інтэрнэце з’явяцца і справы іншых служачых, іх патроху скануюць і змяшчаюць у інтэрнэт.

У абвешчаным спісе ёсць і справы экс-кіраўніка Дэпартамента дзяржбяспекі Арвідаса Поцюса, і экс-міністра замежных спраў Антанаса Валёніса.

У 2005 годзе спецыяльная парламенцкая камісія правяла расследаванне ў сувязі з уцягваннем у рэзерв КДБ Поцюса, Валёніса і тагачаснага віцэ-старшыню парламента Альфрэдаса Пекелюнаса.

У чэрвені 2010 года парламент прыняў папраўкі да так званага закону аб люстрацыі,

у адпаведнасці з якімі Цэнтр даследавання генацыду і супраціву жыхароў Літвы быў абавязаны аддаць агалосцы дакументы КДБ і так завяршыць працэс люстрацыі.
Неўзабаве сайт, на якім размясцілі прозвішчы былых рэзервістаў КДБ, «абрынуўся», бо не вытрымаў вялікага наплыву наведвальнікаў.

Прадстаўнікі Цэнтра даследавання генацыду і супраціву жыхароў Літвы сказалі BNS, што сайт не вытрымаў вялікага наплыву карыстальнікаў. Сайт спадзяюцца аднавіць у бліжэйшы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?