Вінаградава ніхто не бачыў ад 17-й гадзіны. Тады хлопец выйшаў з офіса грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Пасля гэтага мабільны хлопца стаў недаступным.

У 18:30 на чыгуначным вакзале ў яго была запланаваная сустрэча, да якой ён так і не дайшоў.
Жонка Паўла Святлана абтэлефанавала ўсе РУУСы сталіцы, а таксама ізалятар на Акрэсціна, але нідзе Вінаградава няма.
Сябры непакояцца, каб з хлопцам не паўтарылася гісторыя Femen. Калі невядомыя людзі вывезлі дзяўчат у лес. Перад гэтым збіўшы іх.
Вінаградаў меў дачыненне да яркіх акцый «Змены»: хлопцы раздавалі «хрэн вам ад прэзідэнта» на Камароўцы, сёння ж прайшла чарговая акцыя ля Дома ўрада.

Павел Вінаградаў — былы палітвязень. Асуджаны за акцыю пратэсту 19 снежня на 4 гады турмы. Вызвалены ў верасні, прашэнне аб памілаванні не пісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?