10 лютага на плошчы Незалежнасці пратэставалі цацкі. Суддзя: ніззя!

10 лютага на плошчы Незалежнасці пратэставалі цацкі. Суддзя: ніззя!

Вінаградаў у судзе, фота Андрэя Дзмітрыева.

Вінаградаў у судзе, фота Андрэя Дзмітрыева.

Вінаградаў у судзе, фота Андрэя Дзмітрыева.

Вінаградаў у судзе, фота Андрэя Дзмітрыева.

Маскоўскі суд Мінска асудзіў Паўла Вінаградава на 10 сутак арышту.
Вінаградава асудзілі за цацачную акцыю каля Мінгарвыканкаму, якая прайшла тыдзень таму.
І затрыманне, і прысуд можна назваць цынічнымі.
Палітычны хэпенінг нікому не перашкодзіў. Фактычна, суддзя пакарала чалавека проста за тое, што ён выказаў сваё стаўленне да ўладаў і сітуацыі ў краіне.
Жонка не магла знайсці Паўла Вінаградава ад 19-й вечара да 3.30 раніцы.

Вось што напісала жонка Паўла, Святлана, у сябе ў фэйсбуку:

«… За гэты вечар-ноч я паспела паставіць Пашу на ўлік у Бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў, пабываць у КДБ, у пастарунку № 1 Ленінскага раёна, адкуль нас павезлі ў РУУС Ленінскага раёна, дзе ў мяне прынялі заяву, што ён без вестак знік. Капітан міліцыі аказаўся адэкватным і проста рабіў сваю працу. Калі мы адпраўляліся ўжо да нас дадому, каб агледзець памяшканне на той выпадак, калі я раптам забіла Вінаградава, мяне пацягнула ў 3.30 патэлефанаваць чарговы раз на Акрэсціна і… О! Цуд! Заява я забрала. У міліцыі былі вельмі раззлаваныя, што ім не паведамілі ў Маскоўскім РУУСе аб затрыманні…».

Нагадаем, што Вінаградава ніхто не бачыў ад 17-й гадзіны аўторка. Хлопец выйшаў з офіса грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Пасля гэтага мабільны хлопца стаў недаступным.

У 18:30 у яго была запланаваная сустрэча ў кавярні «Містраль» на Валадарскага, да якой ён так і не дайшоў. Затое стала вядома, што туды прыходзілі двое ў цывільным і кагосьці шукалі.

Святлана Вінаградава абтэлефанавала вечарам усе РУУСы сталіцы, а таксама ізалятар на Акрэсціна, але паўсюль казалі, што яе мужа нідзе няма. Яна нават звярнулася ў Цэнтр рэгістрацыі няшчасных выпадкаў.

Вінаградаў з'яўляецца актывістам грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!", моладзевае крыло якой ("Змена") зладзіла цягам апошніх дней тры яркія акцыі ў Мінску.

10 лютага прайшла жартаўлівая акцыя «Цацкі мітынгуюць» 10 лютага на плошчы Незалежнасці, 17 лютага хлопцы раздавалі «хрэн вам ад прэзідэнта» на Камароўцы, у аўторак прайшла чарговая акцыя ля Дома ўрада.

Павел Вінаградаў — былы палітвязень. Ён быў асуджаны за акцыю пратэсту 19 снежня на 4 гады турмы. Вызвалілі яго ў верасні, хоць прашэнне аб памілаванні ён не пісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?