Міністэрства замежных спраў Польшчы рыхтуе заяву з нагоды ўчорашняга інцыдэнту з групай дэпутатаў польскага сейма на беларускай мяжы, паведамілі ў пасольстве Польшчы ў Беларусі.
«Пасольства гэты факт каментаваць не будзе, рыхтуецца заява МЗС Польшчы, якая будзе змешчана на яго афіцыйным сайце», — паведаміў БелаПАН
Па паведамленні Польскага радыё,
21 лютага шэсць членаў камісіі сейма па сувязях з палякамі за мяжой накіроўваліся ў Гродна для сустрэчы з прадстаўнікамі не прызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў.На памежным пераходзе «Брузгі» дэпутатам было адмоўлена ва ўездзе без тлумачэння прычын і нягледзячы на наяўнасць у іх дыпламатычных пашпартоў.
Каментуючы сітуацыю, намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі — начальнік аддзела
Ваньшына заявіла: «Польскія парламентарыі запланавалі свой візіт у Беларусь, грэбуючы не толькі узаемадзеяннем са сваімі беларускімі калегамі, але іякога-кольвек папярэдняга інфармавання беларускага боку наогул.
Ажыццяўленне візіту парламенцкай дэлегацыі мае на ўвазе наяўнасць адпаведнага запрашэння ад парламентарыяў краіны прызначэння — у гэтым выпадку нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь».
«Беларускі бок зыходзіць з агульнапрынятай практыкі міжнародных адносін, згодна з якой парламенцкі дыялог паміж дзяржавамі ажыццяўляецца на ўзаемапаважлівай і раўнапраўнай аснове, — падкрэсліла Ваньшына. — У сувязі з гэтым узнікае пытанне: які пазітыў для двухбаковых адносінаў Беларусі і Польшчы могуць прынесці падобныя «канспіратыўныя» візіты, арганізацыя якіх відавочна топча прынцыпы ўзаемнага даверу, адкрытасці і добрасуседства? «