На таргах адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 22 лютага беларускі рубель умацаваўся да ўсіх асноўных валют.

Даляр патаннеў на 50 рублёў, да 8 150. Заяўкі на продаж — 105,983 млн, заяўкі на куплю — 76,498 млн, аб’ём таргоў — 95,914 млн.

Еўра стаў танней на 70 рублёў, яго курс склаў 10 790 рублёў. Заяўкі на продаж — 21,501 млн, заяўкі на куплю — 16,921 млн, аб’ём таргоў — 16,943 млн.

Курс расійскага рубля знізіўся на 1 рубель, да 274 беларускіх. Заяўкі на продаж — 1 045,400 млн, заяўкі на куплю — 801,126 млн, аб’ём таргоў — 1 041,836 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?