На прэзідэнта самаабвешчанай рэспублікі Абхазія Аляксандра Анкваба здзейснены замах. Невядомыя абстралялі яго аўтамабіль. Паводле абхазскага МУС, сам прэзідэнт не пацярпеў, адзін супрацоўнік службы аховы загінуў, двое цяжка параненыя.
Напад адбыўся ў 08:25 у раёне Гудаўты, калі Анкваб ехаў на працу. На дарозе спачатку выбухнуў кіраваны фугас, утварылася глыбокая варонка,
потым па картэжу быў адкрыты агонь з гранатамёта і кулямёта. Ахоўнікі прэзідэнта закрылі яго сваімі целамі.

Паводле адных зьвестак, адзін з ахоўнікаў быў забіты, двое цяжка параненыя. Паводле іншых, забітымі лічацца двое прэзідэнцкіх ахоўнікаў. Выбух пашкодзіў аўтамашыны суправаджэння, адзін з пяці аўтамабіляў картэжу цалкам згарэў.

Эксперты лічаць, што прычына замаху — у страшэннай карумпаванасці і крыміналізацыі абхазскага грамадства, а не ў «палітыцы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?