Улада раз за разам б’е — або брутальна, як 19.12.2010, або акуратней, прэвентыўна-па-махлярску, як ў папярэдніх палітычных кампаніях. А апазіцыя… раз за разам ходзіць. «Хадзіць!»- амаль аднагалосна выгуквалі розныя партыі і рухі 15 год.

Ці не настаў час задумацца — да чаго ж мы «дахадзіліся» за гэты час?

1) Адбылася легалізацыя і ўмацаванне існага рэжыму. У вочных, закулісных і іншых амаральных змаганнях з апазіцыяй выкавалася яе ідэялагічная «зброя», выпрасталася ўладная вертыкаль і загартаваліся карныя органы.

2) Спынілася эканамічная трансфармацыя і развіццё краіны, для чаго былі даволі спрыяльныя ўмовы ў сярэдзіне і канцы 2000-х. Цяпер гэта будзе рабіць і больш балюча, і менш эфектыўна.

3) Наступствам удзелу у выбарах стаў і дзяржаўны пераварот 19.12.10, які ўсё ж такі адбыўся насуперак волі большасці людзей, жадаючых перамен. Плады «снежаньскай контррэвалюцыі» мы спажываем і сёння.

Яшчэ адным вынікам «хаджэння ў выбары» мог бы стаць юбілей беларускай дэмакратыі. Калі пачаткам лічыць 1994 год, то сёлета ў нас будзе «паўналецце» народаўладдзя.
Але нешта не адчуваецца свята і радасці ад таго, што «нам ужо 18». І справа, відаць, у тым, што тутэйшая дэмакратыя крыху «не тая», ці то «скрыўленая» ці, наадварот, «очань прамая». Незвычайнасць яе праяўляецца, напрыклад, у тым, што занятак амаль усёй нашай апазіцыі ў апошнія гады можна смела назваць «палітычным ананізмам».
Візуальны «ўдзел» у палітыцы без доступу да «цела» (парламента і ўлады) з кожным разам усё больш нагадвае падлеткавую мастурбацыю
пры падглядванні за «дарослымі цёцямі». Гэта ўжо стала беларускім палітычным рытуалам: асобным апазіцыянерам раздаюцца «абяцанкі-цацанкі» ў выглядзе рэгістрацыі ў ЦВК- наце, хлопцы, спрабуйце, мо зараз і ўдасца… Прычым усе ведаюць, што ўдасца зноў тое самае, бо да «цела» дапускаюцца толькі «правільныя і правераныя члены».
Калі беларуская дэмакратыя сапраўды ўжо выйшла з падлеткавых гадоў, то трэба канчаць з гэтым псеўдавыбарным «ананізмам».
На маю думку, пакуль не адбудзецца змены выбарчага закону і самога механізму выбараў, удзельнічаць сур’ёзным, дарослым людзям у такіх ганебных актах не мае сэнсу.
Лепш устрыманне ад сэксу, чым хлапечае рукаблудства,
ад якога, як вядома, не бывае ні дзяцей, ні ідэй, ні грошай, а адны фрустрацыі і комплексы непаўнавартасці.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?