Генеральным дырэктарам інфармацыйнага агенцтва «Інтэрфакс-Захад (Беларусь) прызначаная Наталля Крашэўская, раней займала пасаду першай намесніцы гендырэктара. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце інфармагенцтва.
Нязменны кіраўнік «Інтэрфакса-Захад» Вячаслаў Зяньковіч на працягу 17 гадоў перайшоў на працу ў цэнтральны офіс міжнароднай групы «Інтэрфакс» у Маскве,
дзе будзе займацца, у прыватнасці, развіццём бізнесу ў краінах былога СССР.
«Інтэрфакс-Захад» фактычна належыць да групы лукашэнкаўскіх СМІ. Часамі агенцтва публікавала неафіцыйныя матэрыялы беларускіх спецслужб, якія не траплялі ў афіцыйнае агенцтва БелТА. У той жа час рэпарцёры агенцтва часта даюць аб’ектыўныя паведамленні з месца падзей. Агенцтва, у прыватнасці, аб’ектыўна асвятляла маўклівыя акцыі пратэсту лета 2011-га і працэс Канавалава-Кавалёва, што выразна кантраставала з прапагандызмам БелТА.
МБ
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ