Народная артыстка СССР, актрыса тэатра і кіно Людміла Касаткіна памерла ў Маскве на 87-м годзе жыцця.

«Яна хварэла ўжо вельмі доўга і апошнія паўгода ў асноўным знаходзілася ў бальніцы», — сказаў яе сын Аляксей Коласаў. Касаткінай не стала праз 10 дзён пасля смерці яе мужа — рэжысёра і сцэнарыста Сяргея Коласава, які памёр 11 лютага. Свае лепшыя ролі Касаткіна згуляла менавіта ў яго фільмах.

У кіно Людміла Касаткіна дэбютавала ў 1954 годзе ў фільме «Утаймавальніца тыграў». Таксама найбольш вядомыя яе ролі ў фільмах «Прынцэса цырка», «Вялікая перамена», «Душачка» ды інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0