Сэм Найт беларускіх «выбараў» не забудзе. Фота solidarityby.eu.

Сэм Найт беларускіх «выбараў» не забудзе. Фота solidarityby.eu.

Першы конкурс для журналістаў, што пішуць пра Беларусь арганізавала варшаўскае Бюро салідарнасці з дэмакратычнай Беларуссю.
Фінансава конкурсу дапамагла Рада міністраў скандынаўскіх краін.
Пераможцы конкурсу сабраліся ў Варшаве 21 лютага.

Замежнікі сустрэліся з беларускімі калегамі, наведалі Еўрарадыё і тэлеканал «Белсат».

У конкурсе бралі ўдзел як прафесійныя журналісты, так і аматары з розных краін свету.
Па словах кіраўніцы Бюро Юліі Слуцкай, конкурс меў на мэце заахвоціць журналістаў беларускай тэматыкай і прыцягнуць увагу да нашай краіны.
Тут можна пазнаёміцца з усімі працамі, дасланымі на конкурс. Цікава пачытаць, як замежныя журналісты бачылі і ўспрымалі нашы падзеі.

Пераможцам конкурса ў намінацыі «Прафесійная журналістыка» стаў Сэм Найт (Sam Knight) з брытанскага выдання Harper’s. Другое і трэцяе месца занялі, адпаведна, Шон Уокер (Shaun Walker) з брытанскай газеты The Independent і Палёнка Фрэліх са славенскай газеты Delo.

У намінацыі «Грамадзянская журналістыка» перамагла іспанская блогерка Анхела Эспіноса Руіс (Angela Espinosa Ruiz).
Прызы таксама здабылі Брэндан МакКол (Brendan McCall) з ЗША і беларус Кірыл Касцян (Kiryl Kascian).

Будзем спадзявацца, што конкурс стане традыцыйным і пашырыць кола сваіх удзельнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?