Амерыканка Мэры Колвін і 29-гадовы французскі фатограф, лаўрэат World Press Photo Рэмі Ахлік загінулі ў горадзе Хомс. Яны трапілі пад артабстрэл сірыйскай арміі. Агонь вёўся ад 6.30 ранку да абеда па квартале Баб-Амр.

Рэпарцёры размясціліся ў доме побач з гарадской бальніцы, і здарылася так, што менавіта туды быў скіраваны артылерыйскі ўдар. Усяго ў Хомсе за 22 лютага загінула 45 чалавек.

А ў цэлым за апошнія суткі ў краіне, як паведамляюць праваабаронцы, забіта не менш чым 100 паўстанцаў і мірных жыхароў.

Муамар Кадафі таксама ваяваў супраць уласнага насельніцтва. У Лівіі ў выніку ўмяшалася НАТО. У Сірыі Паўночнаатлантычны блок такога мандата не мае.

У сваім апошнім рэпартажы, перададзеным увечары аўторка, Мэры Колвін назвала вайну ў Сірыі «самай страшнай, якую ёй даводзілася бачыць».

Насельніцтва Сірыі паўстала супраць дыктатуры клана Асадаў, што кіруе краінай ужо 40 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?