Грамадства7979

Беларуская дыяспара распачынае кампанію за байкот Чэмпіянату-2014

Калі ў Беларусі застануцца палітвязні — будзе байкот.

«Усе мы, хто жывём у вольным свеце, павінны сёння ўзяць на сябе адказнасць дамагчыся вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных вязняў у Беларусі,
 — звярнулася да беларусаў свету Беларуска-амерыканскае задзіночанне (БАЗА). — Дзеля гэтага трэба разгарнуць сусветную акцыю, якая пагрозіць Лукашэнку, што той трыумфальны для яго Чэмпіянат свету па хакеі, які мае праходзіць у Беларусі ў 2014 годзе, можа там не адбыцца або будзе байкатаваны многімі краінамі».

БАЗА прапанавала прыкладную адозву, якую заклікае рассылаць ва ўрады, палітыкам, а таксама ў хакейныя федэрацыі, у арганізацыі моладзі.
У звароце гаворыцца, што ў Беларусі ў турмах сядзяць палітвязні. Утрымліваецца заклік уплываць на ўсе адпаведныя ўстановы, якія, у сваю чаргу, могуць паўплываць на таго чалавека, які адзін вырашае, каго садзіць і каго выпускаць у Беларусі — Аляксандра Лукашэнку.

БАЗА просіць усе беларускія арганізацыі свету і асобных грамадзян паведамляць яму пра зробленае ў гэтым кірунку і бярэ на сябе каардынацыю акцыі.

Беларуска-амерыканскае задзіночанне (БАЗА) — гэта парасонавая арганізацыя беларусаў Амерыкі, якая мае ўплыў на рашэнні амерыканскага ўрада, датычныя Беларусі.

Раней да байкоту хакейнага чэмпіянату заклікалі Еўрапарламент і амерыканскі Кангрэс.
Да байкоту заклікалі і аб’яднанні «новай дыяспары», такія, як Free Belarus Now. Цяпер да іх далучыліся структуры «старой дыяспары». Гэтыя заклікі не знайшлі пакуль водгуку ў функцыянераў міжнароднай хакейнай федэрацыі. Аднак няма сумневаў, што
ў выпадку захавання той кашмарнай сітуацыі з правамі чалавека, якая ёсць у Беларусі цяпер, хакейны чэмпіянат ператворыцца ў адзін вялікі скандал.
А тым больш калі сітуацыя пагоршае: адбудуцца новыя пагромы ці з’явяцца новыя вязні сумлення. Нават калі не знойдзецца юрыдычнай падставы, каб спаборніцтва з Беларусі перанесці, атмасфера вакол яго будзе адпаведная. Будуць звароты вядомых людзей свету, у тым ліку спартоўцаў і дзеячоў культуры, да хакеістаў. Сусветныя СМІ будуць перасцерагаць заўзятараў. Будуць акцыі пратэсту ў часе першынства. Будуць і акцыі адчаю беларусаў: суд над Каваленкам паказаў, што многія людзі даведзены да краю цярпення.

Каментары79

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам38

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Калабаранта з Новай Кахоўкі, які мацюкаўся на камеру, затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»3

«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад». Ціханоўская пракаментавала вызваленне Зянковіча6

На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»19

Юрась Зянковіч выехаў у Літву6

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

Трэба стаць новым Ізраілем. У Беларусі прыдумалі, як развіваць стартапы7

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

Вушная сера можа шмат расказаць пра ваша здароўе1

«Як з пластыліну». Беларуска паскардзілася на смятану ад «Савушкавага»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам38

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць