1 сакавіка ў кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасці 37а) Вера Бурлак прадставіць сваю кнігу кароткай прозы «Творы соннага жанру»

У імпрэзе акрамя аўтаркі бяруць удзел музыкі: Максім Іўкін, Наста Арлоўская, Кацярына Крывашэйцава.

Пачатака, а 19-й. Уваход — вольны.

***

У нас кароткае метро: толькі сеў, ужо выходзіць. Толькі як след задрамаў, як голас кажа: «Канцавы прыпынак. Калі ласка пакіньце вагоны». Знарок з гэтай аказіі Вера Бурлак напісала караценькую кнігу, куды ўключыла маленькі дэтэктыў, маленечкі філасоўскі трактат і крыхотны прыгодніцкі раманчык, каб чытач яшчэ і паспаць паспеў…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0