Рэспубліканскі гідраметэацэнтр папярэджвае пра неспрыяльную метэаралагічную з’яву — у пятніцу, 24 лютага, ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны, днём месцамі па паўднёвым захадзе захаваецца вецер парывамі да 15–20м/с .
У многіх раёнах ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 2°С, днём 0 — плюс 5°С, па Брэсцкай вобласці да плюс 7°С.
У Мінску 24 лютага часам ападкі (мокры снег, дождж). На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 5–10
У наступныя двое сутак па краіне будзе воблачна з праясненнямі. У суботу, 25 лютага, часам ападкі, у асноўным мокры снег. Месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні 7–12
У нядзелю, 26 лютага, воблачна з праясненнямі. Часам снег, месцамі мяцеліца. На дарогах галалёдзіца. Вецер