У Беларусі змяняюцца ўмовы дзяржпадтрымкі асобных прадпрыемстваў. Аляксандр Лукашэнка 23 лютага падпісаў указ № 101, якім унесены змяненні і дапаўненні ва ўказ ад 6 чэрвеня 2011 года нумар 231 «Аб некаторых пытаннях стымулявання развіцця высокаэфектыўных вытворчасцей».

Указам ад 6 чэрвеня 2011 года нумар 231 юрыдычным асобам, уключаным у зацверджаны Саветам Міністраў пералік, прадугледжваецца кампенсацыя з 1 студзеня 2011 года працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі, атрыманымі для рэалізацыі праектаў, на працягу ўсяго тэрміну карыстання гэтымі крэдытамі.

У адпаведнасці з нормамі ўказа № 101 доля Рэспублікі Беларусь у статутных фондах юрыдычных асоб, уключаных Саветам Міністраў у названы пералік, не будзе павялічвацца (утварацца) на суму кампенсацыі часткі працэнтаў са сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Пры гэтым памер кампенсацыі юрыдычным асобам з бюджэту часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі зніжаецца на суму гэтай кампенсацыі, прадугледжаную іншымі актамі заканадаўства.

У выпадку незабеспячэння юрыдычнай асобай па выніках 2013 года парогавых значэнняў дабаўленай вартасці ў разліку на аднаго сярэдняспісачнага работніка па відах эканамічнай дзейнасці, прадугледжаных ва ўказе ад 6 чэрвеня 2011 года нумар 231, сума кампенсацыі ў бюджэт дзяржаўнай падтрымкі павялічваецца на памер стаўкі рэфінансавання.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?