Дыферэнцаваны падыход да аплаты насельніцтвам электраэнергіі плануецца ўкараніць у другой палавіне 2012 года. Аб гэтым паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц.

Сёння прапрацоўваюцца пытанні стварэння сацыяльнага пакета і гарантый для насельніцтва ў частцы аплаты за спажытую электраэнергію. Гэта значыць яе спажыванне будзе лімітавана, а тое, што спажываецца звыш, будзе аплачвацца па сабекошце.

«Мы падлічылі, што 70–75% насельніцтва не панясе страт і ўвойдзе ў гэтыя ліміты,

а вось плаціць больш будуць заможныя грамадзяне, якія спажываюць не па 150–250 кВт.гадз у месяц, а больш за 1000 кВт.гадз.
Гэта і будзе сацыяльная справядлівасць, сацыяльная роўнасць», — лічыць Аляксандр Азярэц.

Сёння беларусы плацяць прыкладна 2,8 цэнта за 1 кВт.гадз, у той час як кошт электраэнергіі, якую выпрацоўвае краіна, у сярэднім па энергасістэме складае каля 6,9–7 цэнтаў за 1 кВт.гадз. Сацыяльная абарона насельніцтва ў сферы аплаты электраэнергіі, цеплаэнергіі, газу, значная, падкрэсліў міністр энергетыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?