«Віцебскі краёвы слоўнік» Міколы Каспяровіча ўпершыню пабачыў свет у 1927 годзе. Ён увабраў у сябе 9703 словы, зафіксаваных у 591 населеным пункце Віцебскай акругі. Ён быў першым у цэлай серыі, як меркавалася, з 16 падобных слоўнікаў.
«Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны» Міколы Шатэрніка ўвабраў каля 9 тысяч слоў. Выйшаў ён у 1929 годзе.
«Слоўнік М. Шатэрніка каштоўны тым, што ў ім зафіксаваны як агульнанародныя словы, вядомыя на ўсёй тэрыторыі Беларусі, так і багатыя россыпы народнай лексікі Чэрвеньшчыны.
Слоўнік можа быць прыдатны для сучасных карыстальнікаў беларускай мовы, якія не хочуць абмяжоўвацца «дыстыляванай» літаратурнай мовай, а імкнуцца авалодаць ёй ва ўсёй яе красе і разнастайнасці»,
— напісаў у прадмове Сяргей Запрудскі.
Слоўнікі выйшлі ў якасці дадатку да нумара часопіса «Архэ», прысвечанага беларускаму мовазнаўству 1920-х.
Замовіць слоўнікі можна праз [email protected].
* * *
Біч — круглое полено цепа, которым бьют по снопам. Атарвоўся біч ат цэпа.
Лахудра — 1) неаккуратная, нечистоплотная женщина. Узёў замуж нейкую лахудру, і ў хаця яна ня можа прыбраць.
2) измятая, порванная фуражка, а также и иная одежда. Ня хачу надзяваць етаі лахудры.
Седжа — засада на волков с падалью. Ахвотнікі хадзілі на седжу.