Сёлета ў Беларусі абяцаюць адчыніць новы тэлеканал — «Беларусь-3», цалкам беларускамоўны. На ім будуць паказваць фільмы, дубляваныя на беларускую мову, культурныя, рэлігійныя праграмы, перадачы для дзяцей і падлеткаў.

Паводле апошняга перапісу насельніцтва 60% жыхароў краіны назвалі сваёй роднай мовай беларускую. 30% нашых суайчыннікаў штодня размаўляюць па-беларуску дома. Столькі ж беларусаў, па дадзеных апытання лабараторыі «Новак», хацелі б часцей глядзець тэлеперадачы на беларускай мове.

Што думаюць людзі на вуліцах Мінска? Ці жадаюць яны глядзець беларускамоўнае тэлебачанне? Якія перадачы яны хацелі б там пабачыць?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?