«Дзейнічаючы ў духу агульнага падыходу, узгодненага паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, а таксама з улікам неаднаразовых заяваў ЗША і Еўрапейскага саюза аб магчымасці прымянення эканамічных абмежаванняў у адносінах да Рэспублікі Беларусь, прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі пацвярджаюць недапушчальнасць выкарыстання мер эканамічнага ціску альбо прымусу ў міждзяржаўных адносінах.

Такія меры ствараюць штучныя бар'еры ў гандлі, неабгрунтаваныя перашкоды эканамічнаму ўзаемадзеянню суб'ектаў гаспадарання, ушчамляюць законныя інтарэсы эканамічнай бяспекі дзяржаў, што можа пацягнуць нанясенне шкоды прадуктыўнаму ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, развіццю інтэграцыйных працэсаў на Еўразійскім кантыненце. Гэта будзе мець негатыўныя наступствы, перш за ўсё, для простых грамадзян.

Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі цвёрда перакананыя, што толькі раўнапраўны і паважлівы дыялог будзе спрыяць урэгуляванню міжнародных рознагалоссяў, і выступаюць за адмову ад любых дзеянняў, якія перашкаджаюць такому дыялогу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?