Стварэнне выдавецкага дома «Звязда» не зменіць канцэпцыі выданняў, якія ўваходзяць у яго. Пра гэта заявіў сёння ў час мерапрыемстваў у гонар 80-годдзя газеты «ЛіМ» намеснік дырэктара РВУ «Літаратура і мастацтва» Алесь Бадак.

«Пакуль канкрэтных крокаў па аб’яднанні рэдакцыі газеты» Звязда» і холдынгу «Лiтаратура i мастацтва» не зроблена. Гэта складаны працэс, які зойме не адзін месяц. У выніку канцэпцыі выданняў, якія ўваходзяць у новае аб’яднанне, не зменяцца. На творчую дзейнасць журналістаў гэтыя перамены ніяк не паўплываюць», — заявіў Алесь Бадак.

Гаворачы аб традыцыях літаратурнай журналістыкі Беларусі, ён выказаў надзею, што ад аб’яднання з рэдакцыяй газеты «Звязда» выдання холдынгу «Лiтаратура i мастацтва» толькі выйграюць, у тым ліку ў плане паляпшэння матэрыяльнага становішча.

Плануецца, што ў новы выдавецкі дом увойдуць газета «Звязда» і рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Лiтаратура i мастацтва».

У структуру РВУ «ЛіМ» уваходзяць газета «Лiтаратура i мастацтва», часопісы «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Вожык».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?