Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння дасць інтэрв’ю катарскаму спадарожнікаваму тэлеканалу «Аль‑Джазіра». Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
Спадарожнікавы тэлеканал бесперапыннага вяшчання «Аль‑Джазіра» з’яўляецца адным з асноўных сродкаў масавай інфармацыі ў краінах арабскага свету. Яго матэрыялы рэгулярна трансліруюцца не толькі ў краінах Блізкага і Сярэдняга Усходу, але таксама ў ЗША і Еўропе.