Прадзюсар Алёны Ланской Сяргей Краўцоў быў упэўнены, што перамогу ў нацыянальным адборачным конкурсе «Еўрафэст», спявачка атрымала заслужана, і жадае ўбачыць вынікі галасавання гледачоў.

«Даведаўшыся, што перамога на самой справе належыць не нам, я вельмі здзівіўся Прычым даведаўся я гэта зусім нядаўна (размова адбылася за некалькі хвілін да пачатку прэс-канферэнцыі, прысвечанай перагляду вынікаў „ЕўраФэсту“. — ІФ). Натуральна, вельмі б хацелася ўбачыць вынікі галасавання гледачоў сваімі вачыма, але я не ўяўляю, як гэта можна зрабіць і да каго трэба звяртацца», — прызнаўся С.Краўцоў.

Прадзюсар заявіў, што з «шкадаваннем» ставіцца да таго, што ўсё-такі не Алёна Ланская будзе прадстаўляць Беларусь на «Еўрабачанні».

«Мы былі ўпэўненыя, што Алёна перамагла заслужана, і ў нас былі для гэтага ўсе падставы

Да гэтага галасавання мы рыхтаваліся загадзя: падключылі наш фан-клуб, шматлікіх сяброў і знаёмых», —
распавёў прадзюсар спявачкі.

Сама

А.Ланская адмаўляецца размаўляць з журналістамі.
Як паведамляюць СМІ, галоўны прыз конкурсу — «Сінюю птушку» з камянёў Swarovski — спявачка вярнула арганізатарам конкурсу яшчэ 23 лютага. Гэты прыз быў уручаны групе Litesound на сённяшняй прэс-канферэнцыі, прысвечанай перагляду вынікаў конкурсу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?