Касманаўт Кавалёнак выбраў Расію, а не Беларусь.
Нашыўка РОА.
Касманаўт Уладзімер Кавалёнак, які некалі ўносіў
Памылкі выпраўляць амаль ніколі не позна, таму хацелася б расплюшчыць вочы цяперашняму прэзідэнту Федэрацыі касманаўтыкі Расеі:нацыянальныя сцягі выкарыстоўвалі пад нямецкай акупацыяй не толькі ў Беларусі, але шмат у якіх іншых краінах Еўразіі.
Напрыклад, цяперашнія дзяржаўныя колеры Расеі, пад якімі месціцца партрэт Уладзімера Кавалёнка на сайце расійскай Федэрацыі касманаўтыкі, выкарыстоўвалі вайскоўцы РОА (Русской освободительной армии).
Калі ў спадара Кавалёнка гэткая алергія на ўсё «фашысцкае», дык трэба як мага хутчэй сыходзіць з пасады, а лепей увогуле з’язджаць з Масквы. Каб пасля не давялося зноў казаць «я, да свайго вялікага сораму, не ведаў».