Кыргызстан просіць Беларусь выдаць кыргызскаму суду былога прэзідэнта Курманбека Бакіева і яго брата, што кіраваў расстрэлам дэманстрантаў падчас падзей красавіка 2010 года,сказаў прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў у эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы".
"Мы просім выдаць не толькі былога прэзідэнта,
там ёсць яшчэ страшны чалавек — брат прэзідэнта, які кіраваў расстрэлам дэманстрантаў, прычым была дадзеная каманда страляць толькі ў галаву і ў грудзі", — сказаў Атамбаеў.
Атамбаеў не каментаваў падрабязна інфармацыю пра тое , што Бакіеў атрымаў беларускае грамадзянства, адзначыўшы, што "гэта права прэзідэнта Беларусі, каму даваць пашпарт".
Пасля ўцёкаў з Кыргызстана зрынуты Бакіеў жыў у Беларусі ў адной з урадавых рэзідэнцый. У пачатку лютага 2012 года СМІ паведамілі, што Бакіеў яшчэ ў 2010 годзе стаў грамадзянінам Беларусі. У беларускім МУС гэту інфармацыю не пацвердзілі і не абверглі.
0
0
0
0
0
0