У цэнтры Санкт-Пецярбурга, на радзіме Пуціна, прайшло шэсце «За сумленныя выбары», якое завершылася мітынгам на Канюшаннай плошчы. Перад прысутнымі выступіў лідар пецярбургскага аддзялення партыі «Другая Расія» Андрэй Дзмітрыеў, пісьменнік Герман Садулаеў і журналіст Дзмітрый Губін.

У мітынгу ўзялі ўдзел грамадскі дзеяч Алексей Навальны, каардынатар «Левага фронту» Сяргей Удальцоў і лідар Аб’яднанага грамадзянскага фронту Гары Каспараў,
якія прыехалі з Масквы.

Мітынг прайшоў спакойна. Канфліктаў між удзельнікамі акцыі і паліцыянтамі не было.

Вынікам акцыі стала прыняцце рэзалюцыі, у якой

удзельнікі запатрабавалі правядзення сумленных, адкрытых і свабодных выбараў, змены ўлады і глыбокіх сацыяльных рэформаў.

Пецярбургскае шэсце стала працягам серыі мітынгаў «За сумленныя выбары», якія праходзяць па ўсёй Расіі.

У Маскве 26 лютага пройдзе акцыя «Вялікае белае кола», падчас якой актывісты плануюць замкнуць Садовае кальцо, узяўшыся за рукі.
Чарговая акцыя апазіцыі «За сумленныя выбары» адбудзецца ў Пецярбургу на наступны дзень пасля галасавання,
заявіў лідар піцерскага аддзялення руху «Другая Расія» Андрэй Дзмітрыеў. Ён паабяцаў, што апазіцыя выйдзе на Ісакіеўскую плошчу 5, 6 і 7 сакавіка. Ён дадаў, што гэтая акцыя пройдзе незалежна ад таго, будзе яна ўзгодненая ці не.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?