Нацыянальны аператар сувязі «Белтэлекам» аб’явіў аб падаражанні безлітмітных тарыфных планаў на інтэрнэт. Яно адбудзецца 1 сакавіка.

Цяпер тарыфны план «Дамасед» (хуткасць прыёму/перадачы — 1024/512 Кбіт/с) будзе каштаваць 59 400 рублёў штомесяц (было — 54 000 рублёў).

«Дамасед плюс» (2048/512 Кбіт/с) — 88 000 рублёў (было 80 тысяч рублёў).

«Дамасед XXL» (3072/512 Кбіт/с) — 110 000 рублёў (было 100 тысяч рублёў).

Астатнія тарыфныя планы таксама падаражэлі на 10%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?