З 1 сакавіка ў некаторыя маршруты грамадскага транспарту ў Мінску ўнояцца змены, паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс».

Так, змяняецца траса аўтобуснага маршруту № 26. На ўчастку ад праспекта Машэрава да вуліцы Захарава аўтобусы будуць накіроўвацца па трасе аўтобуснага маршруту № 18: з боку дыспетчарскай станцыі (ДС) «Усходняя» па вул. Смаленскай, вул. Захарава, вул. Кісялёва, вул. Багдановіча, прасп. Машэрава і далей па маршруце; з боку вул. Будслаўскай — па прасп. Машэрава, вул. Куйбышава, вул. Кісялёва, вул. Захарава, вул. Смаленскай.

Акрамя гэтага, з мэтай паляпшэння транспартнага абслугоўвання па будніх днях у гадзіны пік арганізуецца работа экспрэснага аўтобуснага маршруту № 62Э ДС «Захад-3» — «Навінкі» з накіраваннем па вул. Адзінцова, вул. Якубоўскага, вул. Прытыцкага, прасп. Пушкіна, Далгінаўскім тракце.

Акрамя гэтага

закрыццё тралейбуснага руху па вул. Ташкенцкай і Кабушкіна, якое ўжо некалькі раз пераносілася, адбудзецца з 1 сакавіка.
Па 1 студзеня 2014 года рух тралейбусаў маршруту № 24 з боку вуліцы Ванеева арганізуецца да ДС «Серабранка». Рух тралейбусаў маршруту № 50 з боку вуліцы Ванеева арганізуецца да ДС «Малініна». Тралейбусныя маршруты № 16, 17, 17Д, 26 закрываюцца. Адмяняюцца ранішнія змененыя рэйсы тралейбуснага маршруту № 41, якія выконваюцца да станцыі метро «Аўтазаводская».

Арганізуецца работа аўтобусных маршрутаў: № 917 ДС «Дражня» — «Чыжоўка-6» з накіраваннем па трасе тралейбуснага маршруту № 17; № 924 ДС «Дражня» — аўтавакзал «Усходні» з накіраваннем па вуліцах Радыяльнай, Кабушкіна, Крупскай, Малініна, праспекце Ракасоўскага ў абодвух напрамках; № 926 ДС «Чыжоўка-1» — станцыя метро «Аўтазаводская» з накіраваннем па трасе тралейбуснага маршруту № 26.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?